07.02.23
У краіне бяспечнага дзяцінства

"Жыццё без небяспекі!" - пад такім дэвізам прайшло мерапрыемства ў дзіцячым садзе №2 г.п. Хоцімска. Ратавальнікаў малыя заўсёды чакаюць з нецярпеннем, бо гэта цікавыя віктарыны, гульні і любімыя ўсімі мультфільмы. Гэты раз не стаў выключэннем. Спачатку высветлілі, чаму адбываюцца пажары, як сябе паводзіць, калі ў доме здарыўся пажар, дружна вучыліся выклікаць ратавальнікаў і паведамляць інфармацыю дыспетчару. Гуляючы ў гульню «Топ хлоп» высветлілі, як паводзіць сябе небяспечна і якія гульні для малых бяспечныя. Дзякуючы героям мультфільма «Чароўная кніга», дзеці замацавалі атрыманыя веды. А ў канцы мерапрыемства атрымалі падарункі ад МНС.